Пайшоў з жыцця грамадскі актывіст Мікалай Салянік


Грамадскі актывіст Мікалай Салянік.
Фота: Hrodna.life

Памёр вядомы гарадзенскі грамадска-палітычны актывіст Мікалай Салянік, паведамляе карэспандэнт «Белсату». Мікалаю Саляніку было 66 гадоў.

Сябра Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, Салянік меў інваліднасць другой групы па хваробе сэрца, яго неаднаразова затрымлівалі і судзілі. Пасля затрыманняў ён часта трапляў у лякарню.

Грамадскі актывіст Мікалай Салянік.
Фота: Hrodna.life

Актывіст вядомы сваімі перформансамі: напрыклад, прыходзіў у суд у турэмнай робе і закоўваў сябе ў кайданкі, падчас судовага паседжання заклейваў сабе рот скотчам, прыкоўваў сябе ланцугом да бар’ернай стойкі ў залі суда, зладзіў пахаванне Канстытуцыі Беларусі.

Калі ў траўні мінулага году ў Горадні затрымалі блогера і палітыка Сяргея Ціханоўскага і яго паплечнікаў, Мікалай Салянік павёў каля ста чалавек пад будынак Упраўлення ўнутраных спраў, каб даведацца пра далейшы лёс затрыманых.

СП belsat.eu

Стужка навінаў