Эстонія дапаможа Літве з калючым дротам, каб умацаваць мяжу з Беларуссю


Літоўская Рэспубліка прыпыніла будоўлю плоту на мяжы з Беларуссю праз недахоп калючага дроту. Яго абяцала прывезці Эстонія. Агулам суседняя краіна мае на думцы накіраваць Літве каля 100 кіламетраў спецыяльнай дроту, паведамляе літоўскае міністэрства ўнутраных спраў.

Пра тое, што Эстонія накіруе дрот для ўмацавання мяжы з Беларуссю, стала вядома пасля сустрэчы міністра ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ і міністра нацыянальнай абароны Эстоніі Калле Лаанет.

«Гэта арганізаваная гібрыдная агрэсія не толькі супраць Літвы, але і супраць усяго Еўрапейскага Звязу і яго асноўных дэмакратычных каштоўнасцяў, і мэта гэтай агрэсіі – дэстабілізаваць рэгіён», – заявіла Агне Білатайтэ.

Калле Лаанет паведаміла, што з 1 жніўня краіна таксама накіруе ў Літву 3 беспілотніка для назірання за мяжой.

На думку абодвух міністраў, ЕЗ павінен увесці санкцыі ў дачыненні да фізічных і юрыдычных асоб, якія арганізуюць нелегальную міграцыю з Беларусі ў Літву.

Hавiны
Літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 40 чалавек на мяжы з Беларуссю
2021.07.24 11:55

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў