Працаўнік «Нафтану» ўжо 12-ы дзень галадуе на соднях


Барыс Жахоўскі застаецца за кратамі з 14 траўня: быў тройчы асуджаны, шторазу на тэрмін па 15 содняў. Вядома, што 12 дзён таму Барыс абвесціў сухое галадаванне.

Учора, 23 чэрвеня, мужчыну наведаў адвакат. Барыс працягвае галадаваць, але пачаў піць вадкасці. Перыядычна ягоны стан кантралюецца адмыслоўцамі хуткай дапамогі, паведамляюць праваабаронцы.

Барыс Жахоўскі.
Фота: Барыс Жахоўскі/Вконтакте

Першы суд над 32-гадовым работнікам «Нафтану» адбыўся 16 траўня: суддзя Вольга Баліка прызначыла яму 15 содняў арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП). Потым мужчыну зноў арыштавалі на 15 содняў паводле гэтага ж артыкулу.

Тэрмін арышту Барыса канчаецца 28 чэрвеня, родныя спадзяюцца, што ён выйдзе на волю.

Hавiны
Святлана Мацкевіч: Мне б паплакаць, але Уладзімір заклікаў не маўчаць
2022.06.23 23:49

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў