Калінінград, суды і сабака-эмігрант. Галоўныя падзеі ў малюнках


Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» падсумоўваюць падзеі апошніх тыдняў. Усё гэта – у новых малюнках.

Літва з 18 чэрвеня абмежавала транзіт у Калінінград расейскіх тавараў, якія трапілі пад санкцыі Еўразвязу. Масква пагражае літоўцам «сур’ёзнымі ды адчувальным» захадамі ў адказ. У Савеце Федэрацыі заявілі, што Расея мусіць быць гатовая развязаць пытанне транзіту «любымі спосабамі». Belsat.eu тлумачыць, што цяпер адбываецца і да якіх наступстваў гэта можа прывесці.

Аб’ектыў
Жыхары Калінінграду: «Трэба адсюль збіраць манаткі, бо ні даехаць, ні дайсці. Такога ніколі не было»
2022.06.21 22:49

Улады РФ выказалі пратэст Літве з нагоды транзітнай блакады расейскага Калінінграду. 20 чэрвеня ў МЗС Расеі выклікалі часовую павераную Літоўскай Рэспублікі Віргінію Умбрасіене і ўручылі адпаведную ноту. МЗС Расеі заявілі, што пакідаюць за сабою права на любыя дзеянні для абароны сваіх інтарэсаў.

Графіка: Дэ Лёс / Белсат

Сабака Стыў, што служыў з беларускага боку беларуска-польскай мяжы, уцёк па лепшае жыццё ў Польшчу. З Беларусі памежны сабака ўцёк у Польшчу. Там яго накармілі і адвезлі на мяжу, каб перадаць беларускім памежнікам. Былі тры спробы перадаць Стыва беларускім службам, але шторазу ён ізноў уцякаў у Польшчу. У выніку сабака застаўся на польскім баку.

Адметнасць сітуацыі ў тым, што навучаныя сабакі не кідаюць сваіх гаспадароў. А сабакі, што працуюць у сілавых структурах, не мяняюць «працоўнага месца». Аднак Стыў уцёк.

Hавiны
Служыў у Беларусі, але ўцёк у Польшчу. Незвычайная гісторыя беларускага памежнага сабакі
2022.06.21 15:23
Графіка: Дэ Лёс / Белсат

Спецслужбы Беларусі праслухоўваюць дыпламатаў сваіх саюзнікаў. Адпаведныя злівы публікуюць беларускія кіберпартызаны. У прыватнасці, гаворка аб праслухоўванні дыпламатаў Расеі, Кітаю і Узбекістану.

Каментар
«Лукашэнка ганарыўся гэтым». Што адкажуць Кітай і Расея на праслухоўванне сваіх дыпламатаў
2022.06.23 13:19
Графіка: Дэ Лёс / Белсат

У Гомельскім абласным судзе пачаўся суд над палітзняволенаю журналісткаю, супрацоўніцаю польскага тэлеканалу TVP Ірынаю Слаўнікавай. Яе разам з мужам Аляксандрам Лойкам затрымалі ў менскім аэрапорце 30 кастрычніка па вяртанні з адпачынку, і вось ужо 7,5 месяца яна застаецца за кратамі.

Артыкулы
Муж Ірыны Слаўнікавай: Тое, што цяпер адбываецца, яе не зламае. Яна застанецца сабою, і стане яшчэ мацнейшая
2022.06.23 09:34

Ірыну Слаўнікаву вінавацяць у «кіраванні экстрэмісцкім фармаваннем» ды «арганізацыі і рыхтаванні дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх». Ёй пагражае да 7 гадоў зняволення. У судовым працэсе над Ірынаю Слаўнікавай абвешчаны перапынак. Судовае паседжанне працягнецца 6 ліпеня.

Графіка: Дэ Лёс / Белсат

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў саджаць беларусаў, якія вяртаюцца дадому з вымушанай эміграцыі, выкліканай рэпрэсіямі. Ён называе іх «беглымі» і ўпэўнены, што 95 % хочуць вярнуцца. Пра гэта 21 чэрвеня Лукашэнка распавядаў работнікам агракамбінату «Юбілейны» Аршанскага раёну:

«Пабеглі за мяжу, а сёння 95 % (яны ўжо пішуць адкрыта) хочуць назад вярнуцца: «Вось, калі б Аляксандр Рыгоравіч дараваў і адкрыў мяжу… » 95 % вярнуліся б. Я не супраць: хто ў турму, хто куды – хто што заслужыў. Трэба вяртацца. Вы там не прыжывяцеся».

Графіка: Дэ Лёс / Белсат

 

Стужка навінаў