Віктар Бабарыка выступіць з апошнім словам 28 чэрвеня – у судзе абвешчаны перапынак


Чакалася, што сваё апошняе слова перад прысудам былы старшыня праўлення «Белгазпрамбанку» і кандыдат у прэзідэнты Беларусі скажа 24 чэрвеня.

Падчас паседжання прайшлі спрэчкі бакоў, пасля чаго, паводле інфармацыі афіцыйнага тэлеграм-каналу Віктара Бабарыкі, суддзя абвесціў перапынак да 10 гадзін раніцы панядзелка, 28 чэрвеня.

Дзяржабвінавачванне запрасіла для экс-кандыдата ў прэзідэнты 15 гадоў пазбаўлення волі.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў