Ужо не «па 500». Лукашэнка раздае новыя абяцанні наконт заробкаў


На нарадзе пра перспектывы развіцця Гарадзенскай вобласці 24 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка акрэсліў узровень заробкаў, якія беларусы будуць атрымліваць у 2025 годзе.

«Калі за пяцігодку па $ 700–800 па краіне будзем мець, гэта будзе нядрэнна, а тысячу – выдатна», – перадае словы Лукашэнкі БелТА.

Падчас нарады таксама быў зроблены акцэнт на неабходнасці падцягнуць заробкі катэгорыяў працаўнікоў, чые даходы меншыя за сярэдні ўзровень па краіне.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў