У Гомлі пачаўся суд над Ціханоўскім і Статкевічам


Суд у справе Ціханоўскага. Скрыншот

Палітвязень Мікалай Статкевіч увайшоў у залу са словамі «Жыве Беларусь!», паведамляе «Вясна».

Гомельскі СІЗА быў ачэплены да закрытага судовага паседжання. Усе ўваходы, акрамя аднаго, заблакаваныя. Адзіны ўваход кантралюецца ДАІ і людзьмі ў цывільным.

Сваякам абвінавачваных забаронена здымаць каля СІЗА. Прыехалі еўрапейскія дыпламаты і прадстаўнікі дзяржаўных СМІ. Дыпламаты ад каментароў адмовіліся.

Сяргея Ціханоўскага, Уладзіміра Цыгановіча і Дзмітрыя Папова прывялі ў залу суда. Мікалай Статкевіч увайшоў са словамі «Жыве Беларусь!».

Таксама на закрытае паседжанне пусцілі прадстаўнікоў прадстаўнікоў дзяржаўных СМІ, але родным не дазволілі прысутнічаць на працэсе.

Ігара Лосіка прывялі апошнім. Пасля гэтага ўсім знялі кайданкі.

Палітычная дзяячка Святлана Ціханоўская заявіла, што сённяшні працэс над палітычнымі вязнямі не мае ніякага дачынення да суда:

«Усе разумеюць, што гэта не суды, а персанальная помста і расправа ад таго, хто захапіў і трымае ўладу пры дапамозе гвалту.

Сяргей сказаў: «Я буду сядзець столькі, колькі дазваляе народ Беларусі». Народ Беларусі – гэта я і вы, гэта беларусы ў краіне і з дыяспары. І ад кожнага з нас залежыць тое, як хутка нашыя героі вернуцца дадому, абнімуць блізкіх і разам будуць будаваць краіну для жыцця».

Будзе дапоўнена.

МГМ, belsat.eu

 

Артыкулы
«Справа Ціханоўскага – Статкевіча – Лосіка»: што вядома пра фігурантаў? Як яны звязаныя?
2021.06.24 08:29

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў