У Беларусі сёння да +36 °С і навальніцы


Людзі адпачываюць у парку Перамогі. Менск, Беларусь. 22 чэрвеня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

24 чэрвеня ў краіне захаваецца гарачае надвор’е, паведамляе pogoda.by. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах – навальніцы і залевы.

Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты, на захадзе дзе-нідзе моцны парывісты. Максімальная тэмпература паветра складзе +29.. +34 °С на большай частцы Гомельскай і Магілёўскай вобласцяў, на астатняй тэрыторыі – месцамі 35–36 градусаў цяпла.

У Менску месцамі магчымы кароткачасовы дождж, навальніца (імавернасць ападкаў – 30–40 %). Тэмпература паветра раніцаю складзе +22.. +24 °C, у сярэдзіне дня +32.. +34 °С, увечары +27.. +29 °C.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў