Лукашэнка дапускае ўвядзенне ваеннага становішча ў адказ на санкцыі ЕЗ


Фота: pixabay.com

Ён заявіў, што дапускае такое рашэнне ва ўмовах увядзення санкцыяў краінамі Захаду. Відэафрагмент апублікаваў тэлеграм-канал «Пул первого».

«Няхай Караеў [памочнік прэзідэнта па Гарадзенскай вобласці, раней кіраўнік МУС. – belsat.eu] апранае генеральскую форму, вам [губернатару Гарадзенскай вобласці Уладзіміру Караніку. – belsat.eu] таксама званне прысвоенае генерал-маёра – і наперад. Ваеннае становішча, калі трэба. Але ніякага не павінна быць прасядання».

Сёння ж набываюць моц сектаральныя санкцыі ЕўразвязуМіністры замежных справаў Еўразвязу ўхвалілі чацвёрты пакет санкцыяў 21 чэрвеня ў Бруселі.Раней Еўразвяз зацвердзіў санкцыйных спіс з 78 беларускіх чыноўнікаў і 8 арганізацыяў, набліжаных да Лукашэнкі.

Таксама ЗША ўвялі санкцыі супраць 16 фізічных і 5 юрыдычных асобаў. Санкцыйныя спісы ўслед за ЕЗ і ЗША пашырылі таксама Вялікая Брытанія і Канада.Агулам пад санкцыямі цяпер 166 фізічных асобаў і 15 арганізацыяў. Прычына – парушэнне правоў чалавека ў Беларусі.

Франак Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай, расказаў, што ўлады Беларусі хацелі перавесці частку палітычных вязняў пад хатні арышт:

«Рэжым стараўся спыніць санкцыі, падключыў лабістаў, больш за тое, займаўся непрыкрытым шантажом. На мінулым тыдні Макей сустракаўся з дыпламатамі і асабіста званіў міністрам замежных справаў Еўразвязу і абяцаў вызваленне (перавод на хатні арышт) Рамана і Соф’і, «PandaDoc», «PressClub», журналістаў. Рашэнне аб вызваленні падавалася як ужо прынятае рашэнне, маўляў, мы ўсіх ужо вызвалілі, толькі не спяшайцеся з санкцыямі. Прайшоў тыдзень, але мы бачым, што нікога не вызвалілі».

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў