Генпракуратура Беларусі перадала ў СК справу супраць кіраўніка МЗС Латвіі і мэра Рыгі


Андрэй Швед.
Фота: Vladimir Nikolsky / Reuters / Forum

У Следчы камітэт перадалі справу па інцыдэнце 24 траўня, калі ў Рызе ля гатэлю «Radisson Blu Hotel Latvija», дзе былі вывешаныя сцягі краінаў удзельніц чэмпіянату свету па хакеі, чырвона-зялёны сцяг Беларусі замянілі на бел-чырвона-белы, паведамляе «Интерфакс».

Сцяг замянілі міністр замежных справаў Эдгар Рынкевіч і старшыня Рыжскай думы Мартыньш Стакіс. Праз чатыры дні генпракурор Беларусі распачаў супраць іх крымінальную справу.

«Справа цяпер вядзе Следчы камітэт. Склад там відавочны, на мой погляд. Такое ж злачынства прадугледжанае і Крымінальным кодэксам Латвіі. Гэта натуральная рэакцыя нашай дзяржавы на блюзнерскі крок у дачыненні нашага знаку. Беспрэцэдэнтны, блюзнерскі крок. Адпаведна, у межах расследавання крымінальнай справы следчыя будуць рабіць захады, каб даць належную крымінальна-прававую ацэнку дзеянням», – заявіў журналістам генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед.

Hавiны
Мэр Рыгі замяніў чырвона-зялёны сцяг на БЧБ – і панеслася. Рэакцыі Беларусі, Латвіі і Міжнароднай федэрацыі хакею
2021.05.25 16:36

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў