Андрэя Леванюка прызналі палітвязнем


Месяц арышту атрымаў берасцеец за надпіс «Выбаў нас ад лукавага». Андрэй Леванюк. 7 красавіка 2021 года.
Фота: Белсат

Андрэй Леванюк трапіў за краты за надпіс «Выбаў нас ад лукавага» на фасадзе дому ў Берасці. Праваабаронцы заяўляюць, што такая форма выказвання меркавання трапляе пад абарону Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і не мае нічога агульнага з выстаўленымі абвінавачаннямі, паведамляе «Вясна».

Абвінавачанне ж, якое падтрымаў суд, лічыць, што Леванюк сваім надпісам пагоршыў эстэтычнае ўспрыманне будынку, а таксама заявіў пра незадаволенасць вынікамі выбараў, дзеяннямі прэзідэнта і супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

«Абвінавачаны не пасягаў на сакральныя ці гістарычна-культурныя каштоўнасці. Самі надпісы не ўтрымліваюць нецэнзурнай лексікі альбо мовы варожасці і нянавісці паводле прыкметаў нацыянальнай, расавай, рэлігійнай прыналежнасці ці сацыяльнага паходжання і іншых прыкметаў, а нанесеная шкода насіла сімвалічны характар і была добраахвотна пагашаная абвінавачаным яшчэ да пачатку судовых слуханняў», – заявілі праваабаронцы і запатрабавалі вызваліць Леванюка і ўсіх палітычных вязняў.

На 24 чэрвеня ў Беларусі прызнаныя вязнямі сумлення 503 асобы.

Hавiны
Месяц арышту атрымаў берасцеец за надпіс «Избавь нас от лукавого»
2021.04.07 13:48

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў