Украіна забараніла перамяшчэнне каля мяжы з Беларуссю ў трох вобласцях


У трох вобласцях Украіны (Кіеўскай, Ровенскай і Жытомірскай) увялі забарону на перамяшчэнне ў прымежнай з Беларуссю зоне. Цяпер нельга быць бліжэй чым на адзін кіламетр ад мяжы, паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Украіны.

Украінска-беларуская мяжа.
Фота: dpsu.gov.ua

У ведамстве паведамілі, што забараняецца перамяшчэнне мірных жыхароў у зоне, непасрэдна прылеглай да дзяржаўнай мяжы, шырынёй 1000 метраў, за выняткам тэрыторыі населеных пунктаў, непасрэдна прылеглых да дзяржаўнай мяжы.

У межах астатняй тэрыторыі кантраляваных прымежных раёнаў, а менавіта за 20 км ад дзяржаўнай мяжы Корасценскага раёну Жытомірскай вобласці, Сарнаўскага і Варашскага раёнаў Ровенскай вобласці і ў межах 5 км ад дзяржаўнай мяжы Вышгарадскай вобласці забароненае перамяшчэнне асобаў і транспартных сродкаў, выкананне ўсіх відаў працаў за межамі населеных пунктаў з 22:00 да 05:00.

Таксама ў гэтых раёнах забароненае перамяшчэнне і перабыванне ў лясах, перавозка ў аўтамабілях зброі без дазволу, выкарыстанне відэарэгістратараў і фотаздымання, дроны, нашэнне ваеннай формы цывільнымі асобамі. Забароненыя паляванне і рыбалка.

Такія абмежаванні ўведзеныя ажно да заканчэння дзеяння ўведзенага ва Украіне ваеннага становішча.

Hавiны
Украіна расследуе больш за 13 тысяч расейскіх ваенных злачынстваў
2022.05.23 23:25

Алена Рувіна, belsat.eu

Стужка навінаў