У Беларусі знізіўся сярэдні заробак


У красавіку ён склаў на 34,9 рубля меней, чымся ў сакавіку, паведамляе Белстат.

Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Рэспублікі Беларусь у красавіку 2022 года склаў 1567,8 рубля. У сакавіку ён быў 1602,7 рубля.

Самым высокім быў заробак у сталіцы – у сярэднім 2245,4 рубля. Але і ён зменшыўся ў параўнанні з сакавіком на 162 рублі. Затое ўзрасла сярэдняя аплата працы ў Віцебскай, Гарадзенскай і Гомельскай вобласцях.

Аналітыка
Нягледзячы на ўмацаванне курсу беларускага рубля, інфляцыя ў краіне не спыняецца
2022.05.12 21:51

Марыя Мурашка, belsat.eu

Стужка навінаў