Ціханоўская: Лукашэнка расплачваецца з Пуціным нашым суверэнітэтам


«У самыя пратэсты Крэмль дапамог рэжыму прапагандыстамі і грашыма. Крэмль быў гатовы ратаваць Лукашэнку і вайскоўцамі. Сёння Лукашэнка расплачваецца з Пуціным нашым суверэнітэтам», – заявіла Святлана Ціханоўская ў літоўскім Сейме.

Выступ Святланы Ціханоўскай у Сейме Літвы. 24 траўня 2022 года.
Фота: Белсат

Як паведамляе BPN, палітычная дзяячка адзначыла ролю беларусаў, якія прыклалі намаганні, каб перашкодзіць планам расейскай арміі: нагадала пра нізкае падтрыманне вайны беларусамі, а таксама пра дыверсіі на чыгунцы.

«Каля паўтары тысячы хлапцоў і дзяўчат далучылася да беларускіх батальёнаў ва ўкраінскай арміі», – дадала Ціханоўская.

Паводле беларускай лідаркі, «без свабоднай Украіны не будзе свабоднай Беларусі, а без свабоднай Беларусі не будзе бяспечнай Украіны і бяспечнай Еўропы».

Выступ Святланы Ціханоўскай у Сейме Літвы. 24 траўня 2022 года.
Фота: Белсат
Выступ Святланы Ціханоўскай у Сейме Літвы. 24 траўня 2022 года.
Фота: Белсат
Выступ Святланы Ціханоўскай у Сейме Літвы. 24 траўня 2022 года.
Фота: Белсат

Святлана Ціханоўская яшчэ ў сакавіку на выступе ў ААН заклікала прызнаць Беларусь краінаю пад часоваю ваеннай акупацыяй, прыцягнуць Лукашэнку, як і Пуціна, да трыбуналу. Яна адстойвае пазіцыю, што без свабоднай Украіны не можа быць свабоднай Беларусі, а без свабоднай Беларусі не будзе гарантыяў бяспекі для Украіны. Таму, як заяўляе Ціханоўская, неабходна дамагчыся вываду расейскіх войскаў з тэрыторыі і Украіны, і Беларусі.

Hавiны
25 траўня Ціханоўскай, Калеснікавай і Цапкале ўручаць міжнародную прэмію імя Карла Вялікага
2022.05.23 17:42

Марыя Мурашка, belsat.eu

Стужка навінаў