Сілавікі затрымалі адваката Віталя Брагінца


Раніцай 23 траўня сілавікі затрымалі адваката Віталя Брагінца. Паводле інфармацыі «Еўрарадыё», ён нават не паспеў выйсці з дому.

Віталь Брагінец.
Фота: Виталий Брагинец/Facebook

Гэта другі вядомы выпадак затрымання адваката за апошні тыдзень. Так, 21 траўня знікла сувязь з адвакатам Аляксандрам Данілевічам, пасля яго знайшлі ў СІЗА КДБ.

Віталь Брагінец – юрыст з 25-гадовым стажам. У 1996–2010 гг. узначальваў уласную кампанію «Брагінец і партнёры». Апошнім часам працаваў у юрыдычнай кансультацыі Дзяржынскага раёну Менску.

Што стала падставай для затрымання і дзе Віталь цяпер – невядома.

Артыкулы
Юрысты пішуць законапраекты для новай Беларусі. Першы з іх атрымаў імя Вітольда Ашурка
2022.05.23 17:37

Алена Рувіна, belsat.eu

Стужка навінаў