Раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» прызналі «экстрэмісцкім матэрыялам»


Раман беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» трапіў у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў., паведамляе Міністэрства інфармацыі.

Кніга была прызнаная «экстрэмісцкай» 17 траўня судом Менскага раёну.

Раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы».
Фота: januskevic.books / Facebook

Летась у красавіку новы тыраж раману беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы», надрукаваны ў літоўскай друкарні, быў канфіскаваны мытняй для правядзення экспертызы. Аднак пра вынікі стала вядома толькі цяпер – кнігу прызналі «экстрэмісцкай». У жніўні 2021 года выдавецтва «Янушкевіч» абвясціла пачатак продажу «Сабакаў Еўропы» і ўдакладніла, што новы тыраж надрукавалі «ў іншай краіне, з якой у нас няма межаў і мытняў».

Раман быў выдадзены ў 2017 годзе, а ў 2018-м заняў II месца ў спісе прэміі Гедройца. У 2019 расейскамоўны аўтарскі пераклад трапіў у шорт-ліст прэміі «Большая книга».

Апошнім часам прэтэнзіі да беларускіх кніг паўстаюць усё часцей. Раней была прызнаная «экстрэмісцкай» кніга «Беларуская нацыянальная ідэя», таксама «экстрэмісцкай» прызналі кнігу журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша «Беларускі Данбас».

Hавiны
Не толькі «1984». Вядомыя кнігі, якія таксама падрываюць стабільнасць у Беларусі
2022.05.19 16:56

Алена Рувіна, belsat.eu

Стужка навінаў