Польшча дабудуе сцяну на мяжы з Беларуссю да канца чэрвеня


Будаўнікі ўжо завяршылі 90 кіламетраў загароды, паведаміў «Polsat» начальнік Падляскага памежнага атраду Анджэй Якубашэк.

Сцяна на мяжы Польшчы і Беларусі.
Фота: Straż Granicznа

Плот плануюць абсталяваць сістэмаю відэаназірання і цеплавізійнымі камерамі.

Польскія ўлады пастанавілі пабудаваць агароджу на мяжы з Беларуссю ў 2021 годзе пасля рэзкага павелічэння плыні мігрантаў з краінаў Блізкага Усходу.

Гэтак, паводле звестак Памежнай аховы, за мінулыя выхадныя 38 чалавек спрабавалі нелегальна мінуць польска-беларускую мяжу. Затрыманыя мігранты прыбылі з Афганістану, Таджыкістану, Індыі, Турцыі ды Іраку.

У траўні былі 724 спробы нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу, а з пачатку года – 5143.

Hавiны
Цяпер з Малі і Кубы. Мігранты працягваюць спробы мінуць беларуска-польскую мяжу
2022.05.08 14:01

Марыя Мурашка, belsat.eu

Стужка навінаў