Мінабароны Расеі заявіла аб гуманітарным калідоры для выхаду замежных судоў з Марыупалю


Калідор адкрыюць заўтра, 25 траўня а 8-й раніцы, паведамляе «Интерфакс».

Як сцвярджае начальнік Нацыянальнага цэнтру кіравання абаронай РФ Міхаіл Мізінцаў, для бяспечнага выхаду судоў ВМС Расеі ачысцілі ад мін калідор працягласцю 115 міль і шырынёй 2 мілі ў напрамку Чорнага мора.

«У выніку праведзенага комплексу мерапрыемстваў сіламі Ваенна-марскога флоту Расеі ліквідавана мінная небяспека ў акваторыі порта Марыупаль, выконваюцца мерапрыемствы па аднаўленні партовай інфраструктуры», – сказаў ён.

Паводле яго слоў, «у шасці партах – Херсон, Нікалаеў, Чарнаморск, Ачакаў, Адэса і Паўднёвы – застаюцца заблакаванымі 70 замежных судоў з 16 дзяржаў».

Hавiны
Вайна ва Украіне можа прывесці да сусветнага харчовага крызісу
2022.05.19 22:45

Марыя Мурашка, belsat.eu

Стужка навінаў