Дэмакратычныя сілы перадалі гуманітарную дапамогу беларускім добраахвотнікам ва Украіне


У Кіеў 24 траўня прыбыла дэлегацыя офісу Святланы Ціханоўскай, што перадала гуманітарную дапамогу беларускім добраахвотнікам.

Фота: CabinetST/Telegram

Дэлегацыя на чале з Валерам Кавалеўскім прыехала ў Кіеў з працоўным візітам. Кавалеўскі перадаў беларускім добраахвотнікам з палка імя Кастуся Каліноўскага і палка «Пагоня» аўтатранспарт, а таксама медыкаменты, турнікеты і прадукты.

Гэтую дапамогу сабралі беларусы і мэрыя Вільні, пра што дамовілася Святлана Ціханоўская з віленскім мэрам Рэмігіюсам Шымашусам у красавіку.

Фота: CabinetST/Telegram
Фота: CabinetST/Telegram

У Кіеве Кавалеўскі працягне працу над стварэннем прадстаўніцтва Офіса дэмакратычных сілаў. Плануюцца працоўныя сустрэчы з украінскімі ўрадоўцамі, дэпутатамі, экспертамі, журналістамі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

Фота: CabinetST/Telegram
Фота: CabinetST/Telegram
Аналітыка
Што чакае абаронцаў «Азоўсталі», якія трапілі ў палон
2022.05.24 13:08

Алена Рувіна, belsat.eu

Стужка навінаў