Журналістку «Белсату» Кацярыну Андрэеву перавялі ў гомельскую калонію


Муж журналісткі «Белсату» Ігар Ільяш даведаўся, што Кацярыну перавялі ў гомельскую калонію для адбыцця пакарання. Перад гэтым, 19 траўня, журналістку этапавалі ў магілёўскае СІЗА.

Наконт Дар’і Чульцовай дакладнай інфармацыі няма.

Апошнія два месяцы да пераводу ў Магілёў Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова правяла ў жодзінскай турме, дзе іх паставілі на прафілактычны ўлік як асобаў, «схільных да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў».

Hавiны
Ва ўліковай картцы напісана «змагарка». Кацярыну Андрэеву паставілі на ўлік як асобу, схільную да экстрэмізму
2021.03.26 22:55

Падтрымаць нашую журналістку можна праз лісты і тэлеграмы, якія цяпер трэба адпраўляць па новым адрасе: ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3. Кацярыне Андрэеўне Бахвалавай.

Журналісткі «Белсату» Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова былі затрыманыя 15 лістапада 2020 года за стрым з жорсткага разгону падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і разбурэння сілавікамі народнага мемарыялу. Кацярыне і Дар’і выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак») Крымінальнага кодэксу. 18 лютага 2021 года суддзя Фрунзенскага раённага суда Менску Наталля Бугук пакарала Кацярыну і Дар’ю 2 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Нашыя каляжанкі не прызналі сваёй віны і лічаць пераслед помстаю спецслужбаў за прафесійную дзейнасць.

Hавiны
Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова застаюцца за кратамі ўжо паўгода
2021.05.15 09:20

АД, belsat.eu

Стужка навінаў