Замежныя самалёты пачалі аблятаць Беларусь


Авіякампаніі іншых краін, не чакаючы афіцыйных забаронаў, вырашылі пазбягаць паветраную прастору Беларусі. Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё».

Гэтак, прынамсі два рэйсы авіякампаніі «AirBaltic» ужо абляцелі Беларусь бокам.

Гэтак, рэйс Рыга – Адэса паляцеў праз Польшчу, а Рыга – Тбілісі – праз Расею. Найкарацейшым шляхам для абодвух з іх з’яўляецца пралёт праз Беларусь.

«Наша нацыянальная авіякампанія «AirBaltic» бесперапынна сочыць за сітуацыяй з бяспекай у паветранай прасторы розных краін. І ўжо прыняла рашэнне пакуль не выкарыстоўваць паветраную прастору Беларусі ў сваіх палётах. Са сваімі рэкамендацыямі выступіць і Латвійскае агенцтва грамадзянскай авіяцыі. Ведаю, што і Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі запрасіла ўсю інфармацыю ад перавознікаў і краін-аператараў. У бліжэйшыя дні, відавочна, будуць вынесеныя канкрэтныя рэкамендацыі ў гэтым пытанні», – патлумачыў міністр транспартных сувязяў Латвіі Таліс Лінкайтс, перадае DELFI.

Hавiны
У ЗША і ЕЗ заклікалі забараніць палёты над Беларуссю і ўвесці санкцыі
2021.05.24 09:33

Нагадаем, што старшыня камітэту замежных справах Сенату ЗША Роберт Менендэс разам з шэрагам заканадаўцаў з Вялікай Брытаніі, Ірландыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Чэхіі і Нямеччыны заклікаў Міжнародную арганізацыю грамадзянскай авіяцыі правесці неадкладнае расследаванне прымусовага прызямлення ў Менску рэйсу Афіны – Вільня, у выніку чаго быў затрыманы апазіцыйны блогер Раман Пратасевіч.

Да правядзення расследавання яны заклікалі адхіліць Беларусь ад арганізацыі і ўвесці забарону на ўсе палёты над Беларуссю, уключаючы палёты ў краіну і з яе.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў