З партыі Зяленскага выгналі дэпутата, які сустракаўся з Лукашэнкам і хваліў затрыманне Пратасевіча


Сустрэча Шаўчэнкі і Лукашэнкі 20 красавіка.
Фота: прэс-служба Лукашэнкі

З партыі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага «Слуга народу» выключылі адыёзнага дэпутата Яўгена Шаўчэнку. Пра гэта паведамілі ягоныя калегі.

Пра выключэнне Шаўчэнкі з партыі, у прыватнасці, напісаў у Facebook дэпутат Віталь Безгін.

У Telegram пра гэта ж паведаміў іншы прадстаўнік фракцыі – Аляксандр Качура.

«Яўгена Шаўчэнку выключылі з «Слугі народу». Сакратарыяту фракцыі ўсё-ткі атрымалася сабраць неабходную колькасць подпісаў. Матэрыялы будуць перададзеныя ў апарат ВР і зачытаныя на наступным пленарным пасяджэнні. З вызваленнем, Яўген!» – напісаў ён.

Hавiны
«Слуга народу» запатрабуе тлумачэнняў ад дэпутата, які сустрэўся з Лукашэнкам
2021.04.20 13:55

Аляксандр Лукашэнка 20 красавіка сустрэўся з украінскім дэпутатам Яўгенам Шаўчэнкам. Паводле Лукашэнкі, сустрэча мусіла стаць добрым сігналам і спрыяць развіццю стасункаў дзвюх краін, бо «ёсць яшчэ ва Украіне людзі, якія паважаюць Беларусь». У фракцыі заявілі, што на перамовах з Лукашэнкам Шаўчэнка выступаў як прыватная асоба, а не як прадстаўнік Украіны.

23 траўня Шаўчэнка паспеў пахваліць Лукашэнку за затрыманне блогера Рамана Пратасевіча.

Hавiны
У ЗША і ЕЗ заклікалі забараніць палёты над Беларуссю і ўвесці санкцыі
2021.05.24 09:33

МГ belsat.eu

Стужка навінаў