У Крамлі не ведаюць пра затрыманне разам з Пратасевічам грамадзянкі Расеі


Дзмітрый Пяскоў.
Фота: Kremlin.ru

23 траўня ў выніку пасадкі ў Менску авіярэйсу «Ryanair» разам з беларускім апазіцыйным блогерам Раманам Пратасевічам затрымалі ягоную дзяўчыну – грамадзянку Расеі Сафію Сапегу. Але ў Кралі кажуць, што нічога пра гэта не ведаюць.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль не мае інфармацыі аб затрыманні расейцаў падчас інцыдэнту з самалётам.

Hавiны
ЕГУ патрабуе вызвалення сваёй студэнткі – дзяўчыны Рамана Пратасевіча
2021.05.24 10:55

«Не, ніякай інфармацыі ў Крамля няма. Але, зноў жа, паводле міжнародных нормаў беларускі бок праінфармуе нашае пасольства аб затрыманні грамадзянкі Расеі ці грамадзянаў Расеі і дасць інфармацыю на гэты конт», – перадае ТАСС словы Пяскова.

Паводле прэс-сакратара прэзідэнта Расеі, у Крамля няма інфармацыі, што некалькі расейцаў не трапілі на рэйс, які вылецеў з Менску ў Вільню. У адказ на пытанне, ці будзе Крэмль запытваць гэтую інфармацыю, Пяскоў сказаў: «У нас ёсць авіяцыйныя ўлады, гэта, хутчэй, іх прэрагатыва».

Ён зрабіў акцэнт на тым, што канкрэтна Крэмль не можа цікавіцца ў менскіх уладаў лёсам расейцаў, якія ляцелі на самалёце «Ryanair». «Пытанне консульскага абслугоўвання расейскіх грамадзянаў за мяжой – цалкам прэрагатыва Міністэрства замежных справаў [РФ]. Калі адбываюцца такія затрымання, то краіна, дзе гэта адбылося, проста абавязана праінфармаваць расейскае замежнае прадстаўніцтва», – растлумачыў Пяскоў.

Hавiны
Маці Рамана Пратасевіча: Пра сына дасюль нічога невядома
2021.05.24 13:36

Агулам ён адмовіўся даваць ацэнку прымусовай пасадцы рэйсу Афіны – Вільня ў Менску. Таксама ён не стаў каментаваць сцвярджэння пра наяўнасць расейскіх агентаў на борце лайнера «Ryanair».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў