Цяпер афіцыйна. Лукашэнка дазволіў блакаванне інтэрнэту


Будынак «Белтэлекаму». Менск, Беларусь. 6 траўня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які дазваляе блакаванне інтэрнэту. Пра гэта паведамляе БелТА.

Паводле дакументу, у мэтах папярэджання сітуацыяў, «якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы», можа быць абмежаванае і нават спыненае функцыянаванне сетак электрасувязі і сродкаў электрасувязі.

Hавiны
Лукашэнка падпісаў рэпрэсіўныя законы аб медыях і акцыях. Што забараняецца?
2021.05.24 13:22

Кіраванне сеткай электрасувязі агульнага карыстання даецца аператыўна-аналітычнаму цэнтру пры прэзідэнце. Невыкананне аператарамі электрасувязі патрабаванняў аб прыпыненні або абмежаванні функцыянавання сетак электрасувязі і сродкаў электрасувязі будзе расцэньвацца як грубае парушэннем заканадаўства аб ліцэнзаванні дзейнасці ў галіне сувязі.

Закон набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання.

Інтэрнэт актыўна блакаваўся ў Беларусі ў першыя дні пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. За тры дні абмежавання інтэрнэту Беларусь страціла амаль $ 170 млн. Таксама яго абмяжоўвалі падчас нядзельных маршаў. Цяпер такія блакаванні стануць афіцыйнымі.

Hавiны
За тры дні абмежавання інтэрнэту Беларусь страціла амаль $ 170 млн
2020.08.12 10:50

МГ belsat.eu

Стужка навінаў