Ціханоўская выступіла з прэс-канферэнцыяй з нагоды затрымання Рамана Пратасевіча і яго дзяўчыны


На наступны дзень пасля перахопу самалёта і затрымання Рамана Пратасевіча Святлана Ціханоўская правяла прэс-брыфінг у Вільні, дзе распавяла пра ўчорашнюю сітуацыю і далейшыя планы.

Ціханоўская адзначыла, што ніякай інфармацыі пра Рамана ад беларускага боку дагэтуль не паступала:

«Пайшлі другія содні з захопу борта «Ryanair». Блогер і актывіст Раман Пратасевіч затрыманы, мы не ведаем, дзе ён і ў якім стане. Ёсць вялікая верагоднасць, што ў гэтую самую хвіліну ён зазнае катаванні ад супрацоўнікаў спецслужбаў».

Святлана Ціханоўская праводзіць прэс-брыфінг. Вільня, Літва. 24 траўня 2021 года.
Фота: Белсат
Святлана Ціханоўская праводзіць прэс-брыфінг. Вільня, Літва. 24 траўня 2021 года.
Фота: Белсат

Разам з Раманам затрымалі ягоную дзяўчыну, 23-гадовую Сафію Сапегу. Яна ляцела тым жа рэйсам. Паводле інфармацыі сваякоў, дзяўчыну даставілі на Акрэсціна. Сафія – грамадзянка Расеі, але расейскі консул адмовіўся надаваць дапамогу ў ейнай справе.

Hавiны
ЕГУ патрабуе вызвалення сваёй студэнткі – дзяўчыны Рамана Пратасевіча
2021.05.24 10:55

«Страшна ўявіць, што перажылі ўчора і перажываюць проста цяпер Раман і Сафія. Пасажыры самалёта, якія змаглі даляцець да Вільні, распавялі, што калі борт развярнулі на Менск, Рамана пачало трэсці, а перад затрыманнем ён сказаў: «Мяне там чакае смяротнае пакаранне».

Раману 26 гадоў – столькі ж, колькі рэжыму ў Беларусі. Толькі дзеля яго затрымання Лукашэнка асабіста аддаў загад пры дапамозе вайсковай авіяцыяй захапіць борт, на якім ляцелі грамадзяне краінаў Еўропы. Учорашнія падзеі і рэакцыя ЕЗ на іх паказалі, што ўсё разумеюць: у небяспекі не толькі беларусы. Адбыўся акт дзяржаўнага тэрарызму – і цяпер пад пагрозай будзе любы пасажыр грамадзянскага самалёта, які пралятае над Беларуссю. Бо рэжым ператварыў нашу краіну ў Паўночную Карэю ў цэнтры Еўропы», – кажа Святлана Ціханоўская.

Бацькі Рамана лічаць яго героем і гатовыя змагацца за свабоду сына. Таксама Святлана Ціханоўская трымае сувязь з Паўлам Латушкам для скаардынаванага рэагавання. Каманда Ціханоўскай запрасіла інфармацыю аб тым, што адбывалася ў аэрапорце Афінаў, паколькі ў «Ryanair» заявілі, што ў самалёце маглі быць супрацоўнікі спэцслужбаў. Да таго ж Раман перад пасадкай паведамляў, што за ім сачылі.

«Мы настойваем на рэакцыі міжнароднай супольнасці: увядзенні новых санкцыяў, выключэнні Беларусі з Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі і запуску расследавання, каб усе вінаватыя былі пакараныя адпаведным чынам. Таксама мы заклікаем прыпыніць сяброўства Беларусі ў арганізацыях тыпу Інтэрпол, паколькі рэжым выкарыстоўвае свой удзел у іх у палітычных мэтах», – заявіла Ціханоўская.

Артыкулы
Аперацыя супраць самалёта Ryanair і затрыманне Рамана Пратасевіча. Галоўнае
2021.05.23 23:49

АД, belsat.eu

Стужка навінаў