«Ryanair» проста перадаў яго ім». Пасажырка распавяла, што Пратасевіч прасіў не саджаць самалёт у Менску


Адна з пасажырак авіярэйсу Афіны – Вільня, які 23 траўня быў прымусова пасаджаны ў Менску, распавяла падрабязнасці інцыдэнту. Яна таксама апублікавала шмат відэа з самалёта ў stories.

Карыстальніца Instagram raselle_gr пра затрыманне Рамана Пратасевіча.
Фота: raselle_gr / Instagram

Карыстальніца Instagram raselle_gr апублікавала фота з каментарамі пра тое, што «RyanAir» быў угнаны беларускімі ўладамі».

«Пратасевіч сказаў сцюарду: «Не рабіце гэтага. Яны мяне заб’юць. Я ўцякач». Ён адказаў: «Мы вымушаныя, у нас няма выбару, гэта дамовы «Ryanair». Ён ведаў, што гэта канец. «Ryanair» проста перадаў яго ім», – піша карыстальніца.

Паводле яе, пасажыры сутыкнуліся са стрэсам, а да іх ставіліся, як да вязняў.

«Хачу пабачыць, хто адкажа за гэты хаос», – напісала яна.

Артыкулы
Аперацыя супраць самалёта Ryanair і затрыманне Рамана Пратасевіча. Галоўнае
2021.05.23 23:49

Нагадаем, што 23 траўня авіярэйс Афіны – Вільня быў пасаджаны ў Менску, а адзін з ягоных пасажыраў – вядомы апазіцыйны блогер Раман Пратасевіч, абвінавачаны адразу ў некалькіх крымінальных справах – затрыманы. Улады Беларусі заяўляюць, што самалёт сеў з прычыны паведамлення пра бомбу, а затрыманне было выпадковым.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў