МЗС Літвы параіла сваім грамадзянам не наведваць Беларусі


На афіцыйным сайце Міністэрства замежных справаў Літвы з’явілася абʼява, у якой улады заклікаюць сваіх грамадзянаў не наведваць Беларусі, а тым, хто цяпер перабывае ў краіне, прапаноўваецца яе пакінуць.

Міністэрства замежных справаў Літвы.
Фота: gazeta.ru

Такія захады ведамства звязвае з падзеямі 23 траўня, калі пасажырскі самалёт «Ryanair», які рухаўся маршрутам Афіны – Вільня, быў прымусова пасаджаны, бо нібыта ўзнікла пагроза бяспецы і жыццю людзей.

Таксама паліцыя Літвы ўжо распачала два дасудовыя расследаванні па факце прымусовай пасадкі самалёта «Ryanair» у Менску: у сувязі з захопам самалёта і ў сувязі з прымусовай пасадкай.

Hавiны
«Дзяржаўнае пірацтва». Гендырэктар «Ryanair» выказаўся пра падзеі ў Менску
2021.05.24 12:48

Аднак у МЗС Беларусі заявілі, што беларускі бок дзейнічаў у адпаведнасці з міжнароднымі правіламі, а сітуацыя вакол рэйсу нагнятаецца і палітызуецца.

Hавiны
Прэзідэнт Літвы: Я патрабую тэрмінова вызваліць Рамана Пратасевіча
2021.05.23 19:26

АД, belsat.eu

Стужка навінаў