Маці Рамана Пратасевіча: Пра сына дасюль нічога невядома


Дзе Раман Пратасевіч, невядома. Кантакту з журналістам няма з учорашняй раніцы, ягоны тэлефон недасяжны. Маці Рамана, спадарыня Наталля, распавяла «Белсату», што сына шукаюць сваякі, але органы не паведамляюць пра ягонае месцазнаходжанне.

«Няма ніякай інфармацыі. Адваката знайшлі, дамаўляемся, вядзем перапіску, аднак пра сына нічога невядома».

23 траўня авіярэйс Афіны – Вільня быў пасаджаны ў Менску, а адзін з яго пасажыраў – вядомы журналіст і блогер Раман Пратасевіч, абвінавачаны адразу ў некалькіх крымінальных справах, – затрыманы. Улады Беларусі заяўляюць, што самалёт сеў з прычыны паведамлення пра бомбу, а затрыманне было выпадковым.

Артыкулы
Аперацыя супраць самалёта Ryanair і затрыманне Рамана Пратасевіча. Галоўнае
2021.05.23 23:49

ДР belsat.eu

Стужка навінаў