Фатограф Таццяна Капітонава: у двухмеснай камеры было 16 чалавек


Фатограф Таццяна Капітонава на свабодзе. Менск, Беларусь. 23 траўня 2021 года.
Фота: Белсат

Таццяна адседзела 10 сутак арышту.

Таццяна Капітонаву затрымлівалі 13 траўня, калі яна здымала канферэнцыю Emerge у менскім каворкінгу Startup Family. Яе абвінавацілі ў тым, што яна нібыта ўсклала кветкі каля Камароўкі. Тані далі 10 сутак арышту. 23 траўня фатограф выйшла на волю. Яна распавяла пра тое, як адбывалася затрыманне і якія ўмовы былі ў няволі.

«Выйшла на вуліцу паразмаўляць і гляджу, што стаяць нейкія дзіўныя мужчыны, якія не падобныя да айцішнікаў. Толькі я сканчаю гаварыць па тэлефоне, як тут жа мне паказваюць скурачкі і «Пройдемте з намі!» – кажа Таццяна Капітонава.

Таццяна Капітонава выйшла з СІЗА.
Фота: Belsat.eu

Доўгі час Тані не казалі, за што яе затрымаў. Потым доўга апісвалі рэчы.

«Са мной дзве гадзіны гутарылі тры следчыя. І потым мяне прывезлі ў ІЧУ. На наступны дзень быў суд. Вельмі дзіўны, таму што сведка быў са мной у адным пакоі, калі я давала паказанні. Больш таго, ён быў побач, калі я размаўляла з адвакатам перад судом – я проста не ведала, што гэта сведка».

Па словах Таццяны, яна была дзевятай, калі зайшла ў двухмесную камеру на Акрэсціна. У пікавы перыяд было 16 чалавек.

«У чацвер мяне перавялі ў чатырохмясцовую камеру і там было значна больш месца – нас было шасцёра».

Таццяна Капітонава выйшла з СІЗА.
Фота: Belsat.eu

У камеры было халаднавата, спалі на падлозе – таму што так было цяплей.

«Матрацаў не было, былі двух’ярусныя жалезныя ложкі, з вялікімі дзіркамі. Я пару разоў паспала і мне не спадабалася. Спала на падлозе на куртцы, якую я пакінула дзяўчыне. Яна прыйшла ў зусім лёгкім плашчыку, мне стала яе шкада і я падумала, што ёй гэтая куртка будзе больш патрэбная».

ВЯ/АА Belsat.eu

Стужка навінаў