Еўразвяз і NATO абмяркуюць пасадку самалёта Менскам. Магчымыя новыя санкцыі


Фота: jensstoltenberg / Twitter

Сітуацыю з прымусовай пасадкай у Менску самалёта рэйсу Афіны – Вільня і затрыманнем пасажыраў Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі абмяркуюць на ўзроўні Еўрапейскага Звязу і Арганізацыі Паўночнаатлантычнай дамовы (NATO).

Амбасадары краінаў – чальцоў NATO абмяркуюць інцыдэнт з пасадкай самалёта ірландскай авіякампаніі «Ryanair» у Менску 25 траўня.

Будзе абмяркоўвацца гэтае пытанне і 24 траўня на саміце кіраўнікоў 27 краінаў Еўразвязу.

У прыватнасці, могуць быць уведзеныя новыя санкцыі, улучна з прыпыненнем пралёту ўсіх авіякампаніяў ЕЗ над Беларуссю і забаронаю беларускай авіякампаніі «Белавія» прызямляцца ў аэрапортах ЕЗ. Магчымае нават прыпыненне ўсяго транзіту, у тым ліку наземнага, з Беларусі ў ЕЗ, піша «Reuters».

Hавiны
Еўрадэпутаты: Раман Пратасевіч – уцякач, выдаваць яго было нельга
2021.05.24 13:54

Раней дэлегацыя для сувязяў з Беларуссю Еўрапейскага парламенту заявіла, што Раман Пратасевіч як уцякач мусіў заставацца пад абаронаю артыкулу 19 Еўрапейскай хартыі асноўных правоў.

Паводле дакументу, ён не мог «быць выдалены, высланы або выдадзены дзяржаве, у якой існуе сур’ёзная рызыка таго, што ён ці яна будуць падвергнутыя смяротнаму пакаранню, катаванням або іншаму бесчалавечнаму ці прыніжальнаму абыходжанню або пакаранню».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў