Беларусь высылае пасла Латвіі разам з усім дыпламатычным персаналам. Латвія адказала тым жа


Беларусь разам з паслом Латвіі высылае ўвесь дыпламатычны персанал, за выключэннем аднаго тэхнічнага супрацоўніка для догляду за будынкам, паведамляе БелТА.

У адказ на гэта Латвія таксама высылае пасла Беларусі і ўсіх дыпламатаў.

«Паслу прапанавана пакінуць Беларусь на працягу 24 гадзін. Усяму дыпламатычнаму і адміністрацыйна-тэхнічнаму саставу амбасады таксама прапанавана пакінуць Беларусь – на працягу 48 гадзін. Пакінуць тут аднаго адміністрацыйна-тэхнічнага супрацоўніка для сыходу за будынкам», – сказаў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Амбасадара Латвіі Эйнарс Сэманіс выклікалі ў У МЗС Беларусі, а пад будынак прыйшлі людзі з чырвона-зялёнымі сцягамі.

Прычынай таму сталася замена чырвона-зялёнага сцяга на бел-чырвона-белы, якую зладзілі кіраўнік латвійскага МЗС і мэр Рыгі. Сцяг змянілі ў тым месцы, дзе вывешаныя сцягі краінаў-удзельніц хакейнага чэмпіянату свету.

Замена дзяржаўнага беларускага сцяга на бел-чырвона-белы. Рыга, Латвія. 24 траўня 2021 года.
Фота: Mārtiņš Staķis / Twitter
Замена дзяржаўнага беларускага сцяга на бел-чырвона-белы. Рыга, Латвія. 24 траўня 2021 года.
Фота: Mārtiņš Staķis / Twitter

Кіраўнік беларускага МЗС назваў змену дзяржсцяга Беларусі ў Рызе «актам дзяржаўнага вандалізму».

АД, belsat.eu

Стужка навінаў