У панядзелак пачнецца суд над праваабаронцай Марфай Рабковай і яшчэ 9 палітвязнямі


У панядзелак 25 красавіка пачнецца суд над каардынатаркай валанцёрскай службы «Вясны» Марфай Рабковай. Разам з ёй Менскі гарадскі суд будзе разглядаць справу валанцёра Андрэя Чапюка, палітзняволеных актывістаў анархісцкага руху Акіхіра Гаеўскага-Ханады, Аляксандра Францкевіча, Аляксея Галаўко, Аляксандра Казлянкі, Паўла Шпетнага, Мікіты Дранца, Андрэя Марача, Данілы Чулы. Справу будзе разглядаць суддзя Сяргей Хрыпач, паведамляе «Вясна».

Палітвязні, чыю справу перадалі ў суд. Калаж з фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Палітзняволеных абвінавачваюць на падставе 10 артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Траіх з іх, у тым ліку Марфу Рабкову, СК характарызуе як «арганізатараў і кіраўнікоў шэрагу арганізаваных злачынных групаў, што мелі аўтаномныя ячэйкі ў рэгіёнах Беларусі са сваімі лідарамі».

Суд мае быць адкрытым, таму можна прыйсці падтрымаць палітвязняў у будынку Мінскага гарадскога суда (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1/3). Таксама можна падтрымаць іх лістамі салідарнасці на адрас: СІЗА № 1, вул. Валадарскага, д. 2, 220030, г. Менск.

Hавiны
У справе «Революционного действия», паводле якой праходзіць праваабаронца Марфа Рабкова, 160 тамоў
2021.12.26 10:49

Нагадаем, што Марфу Рабкову ўтрымліваюць пад вартай з 17 верасня 2021 года. Марфе выставілі абвінавачванне паводле ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (навучанне ці іншае рыхтаванне асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, або фінансаванні такой дзейнасці). Адміністрацыя СІЗА № 1 не дае дзяўчыне належнай медычнай дапамогі і таксама ўчыняе ціск.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў