«Марыя любіць прасека, але ў турме няма такой магчымасці». Як у Варшаве адзначылі народзіны Марыі Калеснікавай

У Варшаве дзень народзінаў Марыі Калеснікавай адзначылі акцыяй, што прайшла ў цэнтры гораду каля помніку Мікалаю Каперніку.

У Варшаве адбылася акцыя, падчас якой прадстаўнікі штабу Віктара Бабарыкі перадалі словы ад Марыі Калеснікавай, якія яна адправіла на волю.

Акцыя, прысвечаная Марыі Калеснікавай у дзень ейных народзінаў. 24 красавіка 2022 г., Варшава, Польшча.
Фота: Белсат

Імпрэза пачалася гімнам «Пагоня», заспявалі таксама песню, якую Марыя і Максім Знак спявалі на пратэстах у Менску, выступіў музыка Лявон Вольскі.

Удзельнікі акцыі заклікалі пісаць лісты не толькі Марыі, але і ўсім палітзняволеным.

24 красавіка – дзень народзінаў Марыі Калеснікавай, ёй спаўняецца 40 гадоў. Адзначае народзіны палітзняволеная ў гомельскай жаночай калоніі.

Артыкулы
Марыі Калеснікавай спаўняецца 40 гадоў. Свой юбілей яна сустракае за кратамі
2022.04.24 09:52

Калеснікавай належаць два лозунгі выбарчай кампаніі – 2020: менавіта яна звярнулася да беларусаў са словамі «Вы неймаверныя», а таксама заклікала «дзяўбці, дзяўбці і дзяўбці гэтую ўладу».

6 верасня 2021 года Марыя была асуджаная на 11 гадоў пазбаўлення волі.

Беларускія праваабаронцы прызналі Марыю Калеснікаву палітзняволенай, а «Amnesty International» – вязнем сумлення.

СА belsat.eu

Стужка навінаў