Літва заклікае Еўразвяз увесці санкцыі ў дачыненні патрыярха Кірыла


Міністр замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс выказаўся за ўвядзенне санкцыяў супраць праваслаўнага патрыярха Кірыла, які падтрымаў вайну ва Украіне, піша Delfi.lt.

«Ёсць такая прапанова, толькі пакуль яшчэ праходзяць дыскусіі для дасягнення ўзаемнага пагаднення, таму канчатковага адказу пакуль няма, ці будзе гэта ўведзена», – сказаў міністр.

Аналітыка
«РПЦ пачынае разыходзіцца па швах». Як патрыярх Кірыла падтрымаў вайну і згубіў Украіну. І не толькі яе
2022.04.05 10:35

Ландсбергіс таксама зазначыў, што цяпер улады Літвы ўдзельнічаюць у кансультацыях наконт аддзялення Літоўскай праваслаўнай царквы ад Маскоўскай епархіі, але падкрэсліў, што гэта – пытанне самавызначэння праваслаўнай супольнасці краіны.

Літоўская праваслаўная царква – адна з 9 традыцыйных рэлігійных супольнасцяў Літвы. Яна кіруецца Маскоўскім патрыярхатам.

Hавiны
Аб чым моляцца кіраўнікі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў?
2022.03.13 20:43

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў