«Financial Times»: Пуцін страціў інтарэс да дыпламатыі пасля патаплення «Масквы»


Выглядае, што прэзідэнт Расейскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін «страціў інтарэс» да дыпламатычных шляхоў заканчэння баявых дзеянняў. Англійскае агенцтва «Financial Times» паведамляе, са спасылкай на крыніцы ўнутры Крамля, што Пуцін цяпер «настроены захапіць як мага большы кавалак украінскай тэрыторыі». Хутчэй за ўсё, прэзідэнт РФ «ашалеў» пасля таго, як Украіна патапіла расейскі крэйсер «Масква».

Пашкоджаны крэйсер «Масква», імаверна, ад украінскай супрацькарабельнай ракеты «Нэптун». Крыніца: Rex Features Ltd / East News

«Financial Times» піша, што днямі Пуцін меў шэраг перамоваў са сваімі дарадцамі адносна далейшага развіцця вайны. Крыніцы выдання адзначаюць, што Пуціну некалькі разоў прапаноўвалі дыпламатычнае ўрэгуляванне канфлікту, але пасля патаплення крэйсера «Масква» прэзідэнт РФ катэгарычна адмовіўся ад плану перамоваў.

«Надзея на ўгоду была. Пуцін хадзіў туды-сюды. Яму трэба знайсці спосаб выйсці з гэтага пераможцам. Але ўсё змянілася пасля затаплення «Масквы» – ён не будзе выглядаць пераможцам, бо гэта было зневажальна», – паведаміла адна з крыніцаў.

Нагадаем, што 13 красавіка ў акваторыі Чорнага мора крылатая ракета «Нэптун» трапіла ў расейскі ракетны крэйсер «Масква». Камандаванне ЗСУ выступіла з заявай аб знішчэнні расейскага флагмана, які атрымаў пашкоджанні, загарэўся, пасля перавярнуўся і патануў. У Мінабароны РФ спачатку адмаўлялі здарэнне, а пасля сцвярджалі, што на караблі адбылася дэтанацыя боепрыпасаў, а патануў ён, калі яго буксавалі.

Hавiны
«Дзед не мог уявіць, што крэйсер будзе пагражаць Украіне». Унук канструктара «Масквы» пра самую дарагую страту войскаў РФ
2022.04.17 14:33

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў