Палітолагі пра анансаваны дэкрэт Лукашэнкі: Легалізацыя вайсковай хунты ў Беларусі насуперак Канстытуцыі

Аляксандр Лукашэнка анансаваў, што мае на думцы падпісаць дэкрэт аб пераходзе Савету бяспекі прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у выпадку, калі ў краіне паўстане такая неабходнасць. Яшчэ тыдзень таму Лукашэнка распавёў, што падпіша гістарычны і прынцыповы дакумент. Аналітыкі адзначаюць, што насамрэч дакумент супярэчыць Канстытуцыі краіны, а па-другое, сыходзяцца ў меркаванні, што такім чынам адбываецца легалізацыя вайсковай хунты ў Беларусі.

Лукашэнка заявіў, што «гатовы на ўсё, але толькі каб захаваць маю і вашую краіну». Менавіта таму ён анансаваў, што падпіша дэкрэт аб пераходзе Савету бяспекі прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у выпадку, калі ў краіне паўстане такая неабходнасць.

Лукашэнка хоча падпісаць дэкрэт аб пераходзе прэзідэнцкіх паўнамоцтваў. Ці гэта законна?

Палітолаг Павел Усаў лічыць, што такім чынам у Беларусі можа ўсталявацца форма ваеннага кіравання Беларуссю.

«Перадача шырокіх палітычных паўнамоцтваў Савету бяспекі РБ, па факце азначае ўвядзенне калектыўнага ваеннага кіравання ў краіне. У той жа час мы маем справу з фундаментальным змяненнем структуры палітычнай сістэмы Беларусі, што патрабуе ўнясення паправак у Канстытуцыю краіны праз рэферэндум. У Канстытуцыі ні гэты орган (СБ), ні яго функцыі не прапісаныя, што азначае поўнае неканстытуцыйнае кіраванне дзяржавай.

Па справе аб «дзяржперавароце» праходзяць чатыры падазраваных

Калі ж пад гэтыя змены будзе праведзены рэферэндум у 2021 годзе, то Беларусь пойдзе па казахскаму сцэнары транзіту ўлады. Лукашэнка сыдзе на пасаду сакратара СБ пры засяроджванні там усіх паўнамоцтваў, пры наяўнасці слабога дэкаратыўнага прэзідэнта».

Ад Лукашэнкі можна чакаць што заўгодна

Палітолаг Дзмітрый Балкунец у сваім Telegram-канале тлумачыць, навошта Лукашэнка ідзе на такі крок.

«Лукашэнка анансаваў падпісанне дэкрэту аб стварэнні пахавальнай камісіі. Узначаліць яе прэм’ер-міністр. Калектыўны орган вызначыць месца, час і парадак пахавання першага прэзідэнта Беларусі.

У свой час Чэрчыль падрабязна распісаў свой апошні шлях.

Наагул, Лукашэнка суіцыднік. Па чутках, апошні выпадак быў зафіксаваны ў 2003 годзе. Ад яго можна чакаць усяго чаго заўгодна».

Палітолаг Дзмітрый Балкунец, на якога беларуская Генпракуратура завяла крымінальную справу, з’ехаў з Расеі. Фота: «РИА Новости»

Пагроза пракрамлёўскай хунтай

Telegram-канал «Міфалогія Беларусі» раней прагназаваў, што менавіта перадача Савету бяспекі надзвычайных паўнамоцтваў і можа стаць анонс Лукашэнкі пра «прынцыповае рашэнне».

«Хоць пра Расею наўпрост і не гаворыцца, няма сумневаў, што пры надзённай неабходнасці «стабілізаваць» сітуацыю ў краіне рашэнне аб расейскім прыцягненні будзе адным з першых, калі не першым рашэннем Савета бяспекі.

Агулам, Лукашэнка прыняў рашэнне, што ў выпадку яго заўчаснай гвалтоўнай ліквідацыі рэжым з персаналістычнага ваеннага аўтаматам становіцца калегіяльна ваенным (гэта значыць, хунтай) з далейшай падстрахоўкай з боку Крамля».

Лукашэнка ўвайшоў у топ-10 кіраўнікоў свету, якія сама доўга застаюцца ва ўладзе

Развал палітычнага рэжыму Лукашэнкі

Палітолаг Андрэй Суздальцаў таксама адрэагаваў на словы Лукашэнкі.

«17 красавіка 2021 году А. Лукашэнка абяцаў падпісаць дэкрэт, які не пакіне перспектываў супернікам яго рэжыму асабістай улады. Сёння, беларускі кіраўнік абвесціў, што ў выпадку яго смерці («прэзідэнта застрэлілі»), улада ў рэспубліцы пяройдзе Савету бяспекі РБ. Такім чынам:

1. Пераход улады ў выпадку форс-мажору Савету бяспекі зʼяўляецца прамым парушэннем дзейнай у Рэспубліцы Беларусь Канстытуцыі 1994 года са зменамі. Згодна з Канстытуцыяй, у выпадку немагчымасці прэзідэнтам выконваць свае абавязкі, улада пераходзіць прэмʼер-міністру Рэспублікі Беларусь.

2. У выпадку пераходу ўлады Савету бяспекі, можна будзе сцвярджаць, што ў Рэспубліцы Беларусь цалкам адкрыта кіруе хунта сілавікоў. На самай справе хунта існуе і сёння, так што А. Лукашэнка дэкрэтам проста пацвердзіць гэты факт;

3. Пераход улады ў рукі Савета бяспекі дэманструе жаданне А. Лукашэнкі паспрабаваць паўтарыць досвед Н. Назарбаева – фармальна сысці ад улады, але застацца ў ролі лялькавода. У беларускім варыянце няма сумневаў, што Хунта, у выпадку якога-небудзь няшчасця з А. Лукашэнкі, проста паставіць ва ўладзе старэйшага сына беларускага кіраўніка – Віктара Лукашэнку;

4. Зʼяўленне сцэнара з перадачай улады Савету бяспекі кажа пра тое, што А. Лукашэнка ведае пра варыянт рашэння беларускага палітычнага крызісу ў фармаце перадачы ўлады Р. Галоўчанку на час транзіту ўлады;

5. Сам факт падрыхтоўкі гэтага сцэнара аб перадачы ўлады Савету бяспекі кажа пра тое, што палітычны рэжым А. Лукашэнкі развальваецца.

Супердэкрэт Лукашэнкі – гэта спроба легалізацыі ўрадавай хунты

Аналітык Ігар Ільяш лічыць, што праз падпісанне такога дэкрэту Лукашэнка хоча гарантыяў бяспекі для сваёй сямʼі і бліжэйшага атачэння. Але ў рэчаіснасці эфект ад падобнага рашэння будзе роўны нулю.

«Дэкрэт супярэчыць існай Канстытуцыі, бо паводле Канстытуцыі, калі прэзідэнт не можа выконваць свае абавязкі, то яго паўнамоцтвы пераходзяць да прэмʼер-міністра. Таму з юрыдычнага пункту значэнне падобнага дакумента нікчэмнае.

Калі здарыцца, што «заўтра не стане Лукашэнкі», то ўсе дэкрэты і ўказы дыктатара страцяць усялякі сэнс – яны не будуць каштаваць той паперы, на якой напісаны. Усё будзе залежаць выключна ад таго, на чыім баку апынецца ў гэты момант сіла – на баку народа ці генералаў урадавай хунты. Такі заканамерны вынік доўгатэрміновага прававога дэфолту.

2) Дэкрэт не засцеражэ Лукашэнку ад палацавага перавароту. Думаю, нават наадварот – падобныя рызыкі толькі вырастуць. Бо ў выпадку смерці Лукашэнка Савет бяспекі атрымлівае неабмежаваную ўладу ў краіне. Таму калі ў каго з сябраў Савета бяспекі раптам прачнуцца палітычныя амбіцыі, то ўказ прэзідэнта Беларусі стане для іх спакусай – зараз можна будзе ў адно імгненне сарваць джэкпот.

Канстытуцыя пра пераход улады пры адсутнасці прэзідэнта

У Канстытуцыі Беларусі два артыкулы, якія рэгулююць спекты пераходы ўлады, калі апынецца, што ў краіне няма прэзідэнта.

Арт. 89: У выпадку вакансіі пасады прэзідэнта або немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў па падставах, прадугледжаных Канстытуцыяй, яго паўнамоцтвы да прынясення Прысягі нававыбраным прэзідэнтам пераходзяць да прэмʼер-міністра.

Арт.137: Канстытуцыя валодае найвышэйшай юрыдычнай сілай. Законы, дэкрэты, указы і іншыя акты дзяржаўных органаў выдаюцца на падставе і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

У выпадку разыходжання закона, дэкрэту альбо ўказу з Канстытуцыяй дзейнічае Канстытуцыя.

Хто ўваходзіць у склад Савету бяспекі

Цяпер у Савеце бяспекі 20 асобаў. У выпадку пераходу ўлады, рашэнні ў СБ будуць прымаць таемным галасаваннем, большасцю галасоў.

1) Аляксандр Лукашэнка

2) прэмʼер-міністр Раман Галоўчанка

3) старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава

4) старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка

5) кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка

6) дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч

7) міністр унутраных спраў Іван Кубракоў

8) міністр абароны Віктар Хрэнін

9) старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Церцель

10) старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала

11) старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў

12) генеральны пракурор Андрэй Швед

13) старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаўр

14) старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара

15) міністр замежных спраў Уладзімір Макей

16) міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі

17) міністр фінансаў Юрый Селівестраў

18) старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус

19) старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо

20) начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл, першы намеснік міністра абароны Віктар Гулевіч

Які сапраўдны рэйтынг Лукашэнкі пасля рэвалюцыі

СК belsat.eu

 

Hавiны