Украінскія спевакі Алег Віннік і Эліна Івашчанка зніклі з афішы «Славянскага базару»

Алег Віннік і Эліна Івашчанка. Скрыншот

Эліна Івашчанка ад Украіны летась заняла першае месца ў конкурсе маладых выканаўцаў, а таксама атрымала прэмію Аляксандра Лукашэнкі «Славянская надзея», паведамляюць «Народныя навіны Віцебску».

Украінскія артысты Алег Віннік і Эліна Івашчанка мелі выступаць у гала-канцэрце ўрачыстага закрыцця фестывалю, але цяпер іх у афішы «Славянскага базару» больш няма.

Афіцыйнай заявы спевакоў пакуль няма ні ва ўкраінскай прэсе, ні на афіцыйных старонках Алега Вінніка і Эліны Івашчанка.

МГМ, belsat.eu

Hавiны