Марыя Калеснікава звярнулася з СІЗА ў свае народзіны


Марыя Калеснікава

Беларуская палітычная дзяячка, каардынатарка штабу Віктара Бабарыкі. Адна з лідараў пратэстнага руху ў і паплечніца кандыдаткі ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай, сябра Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава перадала з-за кратаў свой зварот:

«У мяне сёння дзень нараджэння. Гэты дзень я заўсёды праводзіла ў коле сям’і, блізкіх і сяброў. У якой бы краіне я не знаходзілася. І заўсёды гучна і весела!

Сёння, на жаль, я вас не ўбачу, не абдыму і мы не пасмяемся так заўзята і аглушальна гучна, як толькі мы ўмеем. Але ведайце сёння і заўсёды, вы ўсё ў маім сэрцы і я ўсёй душой з вамі. Смейцеся, абдымайцеся і весяліцеся сёння. І за мяне таксама!»

7 верасня Марыю Калеснікаву затрымалі ў Менску. У ноч на 8 верасня пры спробе гвалтоўнага вывазу з Беларусі ва Украіну яна на мяжы парвала свой пашпарт і такім чынам засталася на беларускай тэрыторыі. На наступны дзень была змешчана ў СІЗА-1 у Менску як падазраваная ў крымінальнай справе аб публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады.

Марыя знаходзіцца за кратамі 230 дзён.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў