Лукашэнка хоча падпісаць дэкрэт аб пераходзе прэзідэнцкіх паўнамоцтваў. Ці гэта законна?


Аляксандр Лукашэнка.
Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што мае на думцы падпісаць дэкрэт аб пераходзе Савету бяспекі прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у выпадку, калі ў краіне паўстане такая неабходнасць, паведамляе БЕЛТА.

Пра гэты дакумент Лукашэнка казаў яшчэ тыдзень таму на суботніку. Так дэкрэт мае стаць адным з найважнейшых рашэнняў за гады яго прэзідэнцтва. Цяпер ён заявіў, што рыхтуе план «Б» на выпадак удалага замаху на яго:

«Прэзідэнта застрэлілі – на заўтра Савет бяспекі будзе надзелены паўнамоцтвамі. Трэба ўводзіць надзвычайнае становішча імгненна, аж да ваеннага, калі хтосьці на мяжы паварухнецца. І Савет бяспекі павінен прымаць рашэнне. Таму я казаў, што падпішу гэты дэкрэт і вызначу, хто будзе кіраваць краінай «калі раптам што».

Лукашэнка падкрэсліў, што «гатовы на ўсё, але толькі каб захаваць маю і вашу краіну».

Былы суддзя Канстытуцыйнага суду, доктар юрыдычных навук Міхаіл Пастухоў падкрэсліў, што такі дакумент парушае канстытуцыю:

«Паводле цяперашняй канстытуцыі ў выпадку, калі пасада прэзідэнта вакантна, паўнамоцтвы пераходзяць прэм’ер-міністру. Савет бяспекі з’яўляецца куратарам усяго сілавога блоку. А гэта значыць, што ўлада пераходзіць да сілавога блоку – гэта сцпярэчыць не толькі канстытуцыі, але і прынцыпам, яна якіх будуецца беларуская дзяржава. Гэта будзе некансцітуцыйны дэкрэт, відавочна».

Па словах эксперта, нават сама пастаноўка пытання супярэчыць чыну прыняцца законаў: «Так не пішуцца законы, калі ідзе гаворка «калі раптам што». Павінна быць вельмі чоткая вызначанасць. А ўмовы меркаванняў не ўласцівы законатворчаму працэсу».

Пастухоў падкрэсліў, што такія пытанні ні ў якім разе нельга вырашаць дэкрэтам:

«Паводле дзеючай канстытуцыі такія пытанні трэба выносіць на рэферэндум».

Эксперт мяркуе, што Лукашэнка насамрэч можа прыняць такі дакумент і не зважаць на парушэнне канстытуцыі, бо за час яго праўлення падобныя дакументы «сумнеўныя з дэмакратычнага і кансцітуцыйнага гледзішча» прымаліся не раз .

Хто ўваходзіць у спіс Рады бяспекі?

На думку Аляксандра Лукашэнку, гэтыя людзі павінны ўзяць на сябе калектыўную адказнасць у выпадку смерці кіраўніка краіны. Рашэнні павінны будуць прымаць таемным галасаваннем, большасцю галасоў.

На сёння Савет бяспекі мае такі склад:

1) Аляксандр Лукашэнка

2) прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка

3) старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава

4) старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка

5) кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка

6) дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч

7) міністр унутраных спраў Іван Кубракоў

8) міністр абароны Віктар Хрэнін

9) старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Церцель

10) старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала

11) старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў

12) генеральны пракурор Андрэй Швед

13) старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаўр

14) старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара

15) міністр замежных спраў Уладзімір Макей

16) міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі

17) міністр фінансаў Юрый Селівестраў

18) старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус

19) старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо

20) начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл, першы намеснік міністра абароны Віктар Гулевіч

 

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў