Лідар «Альтэрнатывы»: «Адбыўся цуд. Мяне выпусцілі»


Алег Корбан.
Фота: spring96.org

Суддзя суда Маскоўскага раёну Менску Вольга Малашэнка 23 красавіка вынесла прысуд па крымінальнай справе лідара грамадскай ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алега Корбана, паведамляе «Вясна».

Яго абвінавачвалі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (арт. 342 КК).

Алега Корбана затрымалі пасля ператрусу ў кватэры 25 кастрычніка і пакаралі 15-содняў арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, а пасля яго заканчэння перавялі ў СІЗА-1.

Вечарам 23 красавіка Алег Корбан напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку:

«Цуд адбыўся, сёння мяне выпусцілі на свабоду! Суд вынес 1,5 года абмежавання волі. Падрабязнасці будуць пазней, зараз пачынаю адаптавацца да вашай свабоды.

P.S. Усім хто падтрымліваў мяне і маю сям’ю – вялікая падзяка».

Hавiны
Пачаўся суд над лідарам «Альтэрнатывы» Алегам Корбанам. Ён праходзіць у закрытым рэжыме
2021.04.21 19:24

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў