Дзяржархіў не знайшоў фота і відэа з акупантамі пад БЧБ-сцягам


Другая сусветная вайна. Глыбокае. Фота з 1944 года

Ваенны эксперт Ягор Лебядок на свой запыт у фонд Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў атрымаў адказ, што такіх сведчанняў не знайшлося.

Спадар прасіў прадставіць яму спіс фота- і кінадакументаў за 1939—1946 гады, на якіх людзі з БЧБ-сцягам ці гербам «Пагоня» ахоўваюць, канваююць, катуюць або забіваюць іншых людзей. Пра гэта гаворыцца ў адказе з архіва, які атрымаў ваенны эксперт Ягор Лебядок на свой запыт.

«Аплаціў гэтую паслугу (усё ж аб’ём прац добры) і артымаў адказ: «Паведамляем вам, што ў фондах архіва фота – і кінадакументаў па тэме, якая цікавіць Вас, не выяўлена», — гаворыцца ў адказе архіва, які апублікаваў Лебядок у сваім фэйсбуку.

Лебядок растлумачыў, што напісаў запыт у архіў, бо падобных фота і кінадакументаў не сустракаў і раней.

«Ведаю, што ёсць успаміны, фота касак, і дапускаю, што такое магло быць не маштабна — вайна ўсё ж такі, там і свае сваіх страляюць, але кіна – і фотадакументаў пакуль не бачыў», — напісаў ён.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў