Бабруйскага журналіста Дзмітрыя Суслава арыштавалі на 15 содняў


Дзмітрый Суслаў. Фота: komkur.info

Затрыманага 23 сакавіка ў Бабруйску журналіста выдання «Коммерческий Курьер» Дзмітрыя Суслава асудзілі на 15 содняў адміністратыўнага арышту.  

Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, яго абвінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў». Якіх канкрэтна – невядома.

Мінулым летам Дзмітрыя пасля ператрусу пакаралі арыштам з той жа надуманай прычыны.

Такім чынам, за кратамі цяпер 37 прадстаўнікоў медыяў, адзначаюць у БАЖ.

Hавiны
Сілавікі распавялі, у чым абвінавачваюць журналістаў і рэдактара выдання «Інфа-Кур’ер»
2023.03.24 14:11

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў