Расея працягвае атакаваць з неба. Мінабароны Украіны паведамляе пра 250 вылетаў за мінулыя содні


Цягам апошніх содняў было зафіксавана больш за 250 вылетаў расейскіх самалётаў на тэрыторыю Украіны, паведамляе Міністэрства абароны Украіны. Гэта на 60 вылетаў больш, чым было зафіксавана дзень таму.

Паводле аператыўнай інфармацыі на раніцу 24 сакавіка, асноўнымі мэтамі агрэсара застаюцца аб’екты ваеннай і грамадзянскай інфраструктуры ў Кіеўскай, Чарнігаўскай і Харкаўскай вобласцях. Як паведамляецца, украінскія войскі працягваюць трымаць абарону на ўсходнім, паўднёва-ўсходнім і паўночна-ўсходнім напрамках. Ні на адным з іх расейцам не ўдалося дамагчыся якога-кольвек поспеху.

Згодна з аператыўнай інфармацыяй на раніцу 24 сакавіка, за папярэднія содні былі знішчаныя 11 паветраных цэляў ворага: 7 самалётаў, 1 БПЛА, 1 гелікоптар і 2 крылатыя ракеты.

Паведамляецца, што на часова занятых тэрыторыях Херсонскай вобласці ў сувязі з мірнымі пратэстамі супраць акупацыі расейцы пачалі ўжываць у дачыненні мясцовага насельніцтва тэрарыстычныя метады, дзеля гэтага задзейнічаюць аддзелы Нацыянальнай гвардыі Расеі.

«Праціўнік працягвае губляць жывую сілу і тэхніку на ўсіх кірунках. Ідзе татальны супраціў украінскага народу», – гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны Украіны.

Поўнамаштабная вайна ва Украіне працягваецца 29-ы дзень. У Расеі ваенныя дзеянні працягваюць называць «спецыяльнай вайсковай аперацыяй».

Аналітыка
Найміты ХХІ стагоддзя: як ваююць прыватныя вайсковыя кампаніі
2022.03.22 20:14

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў