МЗС Украіны запатрабавала скараціць персанал амбасады Беларусі


Міністэрства замежных справаў Украіны паведаміла пра дзеянні ў адказ «на недружалюбныя дзеянні Беларусі ў дачыненні супрацоўнікаў украінскіх дыпламатычных установаў у Менску і Берасці». Пра гэта паведаміў прадстаўнік украінскага ведамства Алег Ніколенка.

Украінскае МЗС запатрабавала скараціць колькасць персаналу амбасады Беларусі ва Украіне да 5 чалавек. А ў рэшты скасавала дыпламатычную акрэдытацыю і запатрабавала пакінуць краіну.

Таксама скасоўваецца дазвол на дзеянне ганаровага консула Беларусі ў Львове.

Hавiны
Беларусь закрывае консульства Украіны ў Берасці і высылае частку ўкраінскіх дыпламатаў
2022.03.23 15:46

Напярэдадні Беларусь прапанавала частцы ўкраінскіх дыпламатаў пакінуць краіну. Украінская амбасада ў Менску працягне працаваць у фармаце 1+4 (то бок амбасадар плюс чатыры дыпламаты). Консульства Украіны ў Берасці закрыецца.

МЗС Беларусь абвінаваціла ўкраінскі бок у «цынічных спробах распаліць нянавісць паміж народамі».

Раней стала вядома, што Украіну пакінуў беларускі амбасадар Ігар Сокал і яшчэ 11 дыпламатаў.

Hавiны
З Украіны выехалі 11 работнікаў беларускага пасольства
2022.03.19 19:29

ПС belsat.eu

Стужка навінаў