Медыі: Дачка Пуціна разводзіцца з мужам праз санкцыі


Старэйшая дачка прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна Марыя Варанцова разводзіцца са сваім мужам – нідэрландскім бізнесоўцам Ёрытам Фаасэнам. Пра гэта піша Daily Mail са спасылкаю на расейскіх журналістаў, якія пакінулі РФ.

Дачка Пуціна Марыя Варанцова.
Фота: УНИАН

Адзначаецца, шлюб распаўся, у тым ліку і з прычыны санкцыяў у дачыненні ўладаў Расеі.

Паводле медыяў, Варанцова планавала разам з мужам адкрыць у Расеі, каля Санкт-Пецярбургу, шыкоўны медычны цэнтр для багатых замежнікаў, але гэтаму перашкодзілі ўведзеныя абмежаванні.

«У планах было прыцягнуць пацыентаў з Еўропы і багатых шэйхаў з краінаў Персідскай затокі. А цяпер, пасля нападу на Украіну, якія еўрапейцы і шэйхі прыйдуць?» – піша расейскі журналіст Сяргей Канеў, на думку якога Пуцін літаральна падставіў уласную дачку.

Hавiны
У Францыі і Брытаніі актывісты захапілі дамы дачкі Пуціна і алігарха Дзерыпаскі
2022.03.14 14:14

Нагадаем, што французскі палітычны актывіст П’ер Афнэр пракраўся на вілу ў Б’ярыцы, якая, як сцвярджаецца, належыць былому мужу меркаванай дачкі Пуціна Кацярыны ЦіханавайКірылу Шамалаву.

Актывіст заявіў, што змяніў у будынку замкі і плануе размясціць на віле ўкраінскіх уцекачоў.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў