Краіны G7 і NATO папярэдзілі Лукашэнку пра адказнасць за суўдзел у агрэсіі супраць Украіны

Лідары краінаў Вялікай сямёркі і NATO заклікалі рэжым Аляксандра Лукашэнкі не ўжываць Узброеныя сілы Беларусі супраць Украіны.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: president.gov.by

Краіны G7 (ЗША, Канада, Францыя, Вялікая Брытанія, Італія, Нямеччына і Японія) заклікалі ўлады ў Менску «пазбягаць далейшай эскалацыі і ўстрымацца ад ужывання сваіх Узброеных сілаў супраць Украіны».

«Мы не пашкадуем намаганняў, каб прыцягнуць да адказнасці прэзідэнта Пуціна, завадатараў і прыхільнікаў гэтай агрэсіі, у тым ліку рэжым Лукашэнкі ў Беларусі, за іхныя дзеянні. З гэтай мэтай мы працягнем супольную працу разам з нашымі саюзнікамі і партнёрамі ва ўсім свеце», – сказана ў заяве.

Таксама лідары G7 падтрымалі тых грамадзянаў Беларусі і Расеі, якія супрацьстаяць вайне супраць Украіны.

«Прагнаць чужынцаў са сваіх гарадоў». Ціханоўская звярнулася да беларусаў да Дня Волі

Апроч таго, у NATO запатрабавалі ад рэжыму ў Беларусі «спыніць свой суўдзел» у расейскай агрэсіі ва Украіне.

У заяве таксама падкрэслілі, што вайна ва Украіне падрывае асновы міжнароднай бяспекі і стабільнасці, а адказнасць за гэта нясуць Расея і Беларусь.

ПС belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны