Вольгу Калацкую за поўху Азаронку асудзілі на 2 гады «хатняй хіміі»


Вядомую перакладчыцу і выкладчыцу англійскай мовы Вольгу Калацкую суд прызнаў вінаватай у злосным хуліганстве за тое, што жанчына падчас адной з акцыяў пратэсту ўдарыла працаўніка СТВ Грыгорыя Азаронка, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Перакладчыцу і выкладчыцу англійскай мовы Вольгу Калацкую абвінавацілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 339 КК («Хуліганства). Нібыта Вольга падчас адной з акцыяў пратэсту ўдарыла працаўніка СТВ Грыгорыя Азаронка.

Пацярпелы Азаронак на судзе сведчыў, што заяўляў, каб Калацкую не прыцягвалі да адказнасці, бо ён не мае матэрыяльных прэтэнзіяў да абвінавачанай і не чакае выбачэнняў, бо не лічыць сябе абражаным.

Вольга распавядала, што была абражаная пытаннямі ды паводзінамі Азаронка і ў стане эмацыйнага ўзбуджэння, не стрымаўшыся, дала яму поўху – гэта быў чыста сімвалічны жэст.

Суд пакараў Вольгу Калацкую абмежаваннем волі тэрмінам на 2 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Вольга Калацкая на волі пасля прысуду.
Фота: Белсат

Справу разглядала суддзя Ала Скуратовіч. Прадастаўніца дзяржаўнага абвінавачання – Валерыя Таратынка.

TUT.by нагадвае, што гэта не першая «справа за поўху» ў сям’і Азаронкаў. У 1995 годзе палітык Мікалай Статкевіч даў поўху бацьку Грыгорыя, які працаваў тады на БТ. Але суд расцаніў гэта як адміністратыўнае правапарушэнне і прызначыў Статкевічу невялікі штраф.

Абноўлена
Прысуд перакладчыцы Калацкай, якая двойчы дала поўху Азаронку з СТВ, вынесуць заўтра
2021.03.23 14:21

СК belsat.eu

Стужка навінаў