У 2020 годзе ўлады пакаралі больш за 20 000 удзельнікаў пратэстаў


За ўдзел у акцыях пратэсту да адміністратыўнай адказнасці ў 2020 годзе прыцягнулі больш за 20 тысяч асобаў, паведамляе interfax.

Летась да адміністратыўнай адказнасці ўлады прыцягнулі больш як 20 тысячаў чалавек. Больш за 3,5 тысячы ўдзельнікаў акцыяў атрымалі афіцыйныя папярэджанні.

«У сувязі з удзелам у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах да адміністратыўнай адказнасці паводле арт. 23.34 КаАП прыцягнулі больш за 20 тысячаў грамадзянаў», – канстатуе Генеральная пракуратура.

Акрамя таго, па выніках мінулага года істотна вырасла колькасць крымінальных справаў за «экстрэмізм». Паводле арт. 289 («Акт тэрарызму») КК Генпракуратура распачала 11 справаў, паводле арт. 290 («Пагроза здзяйснення акту тэрарызму») – 3, паводле арт. 290-1 («Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці») – 2. Паводле артыкулу аб масавых беспарадках пракуроры завялі 36 справаў. 522 крымінальныя справы летась распачалі за гвалт або пагрозу гвалтам у дачыненні сілавікоў. За гвалт або пагрозы службовай асобе – распачалі 207 справаў (2 – у 2019 годзе), за абразу прадстаўніка ўлады – 298, за здзек з дзяржсімвалаў – 50.

За незаконныя дзеянні ў дачыненні агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў распачалі 579 крымінальных справаў.

Hавiны
«Пераатэстацыя – лёгкі шлях пазбаўлення ад нелаяльных адвакатаў»
2021.03.24 14:52

Правабаронцы «Вясны» паведамляюць, што з пачатку прэзідэнцкай кампаніі 2020 года ў Беларусі завялі 2300 крымінальных справаў супраць удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі, актывістаў іхных штабаў, удзельнікаў мірных акцыяў пратэсту, якія адбыліся пасля выбарчай кампаніі.

Сайт spiski.live паведамляе пра 24 001 затрыманне з 9 жніўня мінулага года.

Пры гэтым за гвалт з боку сілавікоў у дачыненні мірных грамадзянаў і забойствы пратэстоўцаў следчыя органы не распачалі ніводнай крымінальнай справы.

Hавiны
Арышты, прафілактычныя гутаркі, вайсковыя зборы і бацькоўскія сходы. Як улады рыхтуюцца да Дня Волі
2021.03.24 07:21

СК belsat.eu

Стужка навінаў