Польшча звярнулася да беларускіх уладаў з заклікам спыніць пераслед палякаў


Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі звярнуўся да афіцыйнага Менску з заклікам будаваць масты, а не сцены, паміж беларускім і польскім народам. Паводле польскага прэмʼера, беларускія ўлады робяць усё магчымае, каб разбурыць адносіны паміж палякамі і беларусамі, паведамляе прэсавая служба прэм’ер-міністра Польшчы.

Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі адрэагаваў на затрыманне і арышт Анджэлікі Борыс і заклікаў беларускія ўлады будаваць добрыя стасункі паміж суседнімі краінамі.

«Мы не згодныя з такім абыходжаннем з палякамі, падобна на захоп закладнікаў, гэтак можна сказаць пра захады, якія беларускія ўлады ўжываюць ва ўсё большым маштабе. Я таксама буду гаварыць пра гэта на пасяджэнні Еўрапейскай рады», – сказаў Матэвуш Маравецкі.

Матэвуш Маравецкі.
Фота: Юлія Шаблоўская / «Белсат»

Кіраўніцу Саюзу палякаў у Беларусі Анджэліку Борыс затрымалі ў ейнай кватэры ўчора і абвінавацілі ў парушэнні арт. 23.34 КаАП Беларусі («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства). Сёння стала вядома, што Анджэліку Борыс асудзілі за арганізацыю традыцыйнага штогадовага свята-кірмашу Казюк, які прайшоў 7 сакавіка на 15 содняў адміністрацыйнага арышту.

Артыкулы
Анджэліку Борыс арыштавалі на 15 содняў
2021.03.24 15:53

Напярэдадні вечарам МЗС Польшчы на сваёй старонцы адрэагавала на арышт і візіт у польскі МЗС Аляксандра Часноўскага, саветніка-пасланніка ў гандлёва-эканамічных пытаннях амбасады Беларусі ў Польшчы.

«МЗС выказвае сваю нязгоду з затрыманнем беларускімі службамі Анджэлікі Борыс, старшыні Саюзу палякаў Беларусі. Вечарам саветніка-пасланніка беларускай амбасады выклікалі ў МЗС Польшчы. Прадстаўнік беларускай дыпламатыі атрымаў недвухсэнсоўнае паведамленне пра тое, што дзеянні ўладаў Беларусі супярэчаць міжнародным абавязкам Беларусі па абароне нацыянальных меншасцяў і двухбаковым польска-беларускім абавязкам па абароне польскай меншасці. Дзейнасць Саюзу палякаў у Беларусі накіраваная на пашырэнне польскай культуры і традыцыяў, падтрыманне польскай адукацыі і вывучэнне польскай мовы. Арышт Анджэлікі Борыс, абранай некалькі дзён таму на новы тэрмін, раўназначны выгнанню польскасці, і не толькі ўплывае на добрыя дачыненні з Польшчаю, але і ўплывае на традыцыйны мультыкультуралізм. Мы заклікаем як мага хутчэй вызваліць старшыню Саюзу палякаў Беларусі і пакласці канец адвольнаму пераследу прадстаўнікоў польскай меншасці».

Hавiны
«Amnesty International» заклікае дыпламатаў весці онлайн-трансляцыі пратэстаў
2021.03.24 16:17

СК belsat.eu

Стужка навінаў