Палітвязня Дзмітрыя Кубарава асудзілі на 7 гадоў узмоцненага рэжыму


Дзмітрыя Кубарава прызналі вінаватым і далі 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Фота: Белсат

У судзе Фрунзенскага раёну сталіцы вынеслі прысуд палітвязню, дызайнеру Дзмітрыю Кубараву. Палітычнага зняволенага прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 293 КК («Арганізацыя масавых беспарадкаў») і пакаралі 7 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе карэспандэнт «Белсату».

Паводле абвінавачання, з 9 да 12 жніўня Дзмітрый Кубараў заклікаў людзей да актыўнага ўдзелу ў масавых беспарадках. А таксама і сам арганізоўваў масавыя беспарадкі і ўдзельнічаў у іх. Акрамя таго, ён меў намер рабіць кактэйлі Молатава.

Дызайнера Дзмітрыя Кубарава затрымалі 11 жніўня. На судзе Дзмітрый не прызнаў сваю віну і заявіў, што яго катавалі пасля затрымання.

Дзмітрыя Кубарава прызналі вінаватым і далі 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Фота: Белсат

Суддзя Дзмітрый Лукашэвіч пастанавіў, што хлопец вінаваты паводле ч. 1 арт. 293 КК («Арганізацыя масавых беспарадкаў») і пакараў яго 7 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму. Дзяржаўнае абвінавачанне прадстаўляла памочніца пракурора Аліна Касьянчык, менавіта яна працавала і на судовым паседжанні ў справе журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай.

Hавiны
У Менску судзяць «арганізатара масавых закалотаў». Хлопец можа атрымаць 15 гадоў зняволення
2021.03.15 13:47

СК belsat.eu

Стужка навінаў